Ахова канфіскавала сцягі Беларусі і Расіі ў гледача на Алімпійскім стадыёне
Алімпійская сімволіка / pixabay.com
Ахова канфіскавала сцягі Беларусі і Расіі ў гледача на Алімпійскім стадыёне. Ён спрабаваў пранесці забароненую на гульнях сімволіку ў заплечніку.
Гэта адбылося падчас спаборніцтваў па лыжным марафоне — мужчынскага забега на 50 км, у якім беларусы не ўдзельнічалі. Сёлета Алімпійская зборная Беларусі складаецца выключна з жанчын.
Спартоўцы з Расіі і Беларусі ўдзельнічаюць у АГ-2026 у нейтральным статусе. МАК забараняе і дэманстрацыю іх нацыянальнай сімволікі на трыбунах.