У Брэсцкай вобласці ўлічана 2 143 месцы для працоўных імігрантаў

У Беларусі ўсё больш працоўных імігрантаў

У Беларусі ўсё больш працоўных імігрантаў / LookByMedia

Па даных Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, на 10 снежня 2025 года на тэрыторыі вобласці было зарэгістравана 2 143 месцы часовага знаходжання (пражывання) працоўных-імігрантаў. На 26 студзеня 2026 года гэтая інфармацыя не была актуалізавана ні самім упраўленнем, ні большасцю яго раённых падраздзяленняў. Такія звесткі змяшчаюцца ў інфармацыйнай запісцы на імя намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, якую рэдакцыі Еўрарадыё перадала арганізацыя BELPOL.

Пры гэтым толькі 228 месцаў прыпадае на інтэрнаты ЖКГ, большая частка мігрантаў жыве ў жылым фондзе сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў АПК. Некаторым прапанавалі інтэрнаты Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Частка па дамовах найму рассялілася ў прыватным жылым фондзе.

У шэрагу раёнаў вобласці працоўныя мігранты афіцыйна не зарэгістраваны. Паводле звестак Столінскага, Бярозаўскага і Пінскага райвыканкамаў, працоўныя імігранты на тэрыторыі гэтых раёнаў “адсутнічаюць (не зарэгістраваны)”.

Акрамя таго, у Брэсцкім, Драгічынскім, Ганцавіцкім, Івацэвіцкім, Ляхавіцкім і Пружанскім раёнах у інтэрнатах прадпрыемстваў ЖКГ працоўныя мігранты “ўвогуле не зарэгістраваны”.

В Брестской области учтено 2 143 места для трудовых иммигрантов

Так, напрыклад, у горадзе Пінску з 940 зарэгістраваных працоўных імігрантаў толькі 8 чалавек пражываюць у адным з інтэрнатаў ДП “ЖРЭУ г. Пінска”.

У Івацэвічах з 14 зарэгістраваных (па 9 адрасах) ніводзін не жыве ў інтэрнатах горада.

У Брэсце ў інтэрнатах КУП “ЖРЭУ г. Брэста” пражываюць 90 чалавек з 1 507 замежных грамадзян.

У дакладной запісцы звяртаецца ўвага на ўмовы пражывання працоўных імігрантаў.

Праверкі санітарнага нагляду выявілі парушэнні на 20 аб’ектах, якія знаходзяцца на балансе службаў ЖКГ у Брэсце, Баранавічах, Пінску, Лунінцы і Мікашэвічах.

Парушэнні носяць дробны характар, напрыклад, бруд у памяшканнях. Але былі зафіксаваны і сур’ёзныя, якія патрабуюць значных выдаткаў: рамонт, замена сантэхнікі, мэблі, інжынерных сістэм і ліквідацыя непаладак у працы вентыляцыі.

В Брестской области учтено 2 143 места для трудовых иммигрантов

Адзначаецца, што толькі Лунінецкі райвыканкам — адзіны ў вобласці — адказна падышоў да прыёму працоўных імігрантаў. У інтэрнаце “Лунінецкая ЖКГ” былі выдзелены жылыя памяшканні для людзей з патрабаваннем прывесці іх у адпаведнасць з нормамі да 30 студзеня 2026 года.

Мясцовай уладзе сілавікі вобласці рэкамендуюць узмацніць кантроль за ўмовамі пражывання мігрантаў. Яны прапануюць праводзіць “сумесныя наведванні” месцаў пражывання працоўных імігрантаў супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і наймальнікамі з афармленнем вынікаў у форме даведкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.