Што будзе з энергетыкай Беларусі, калі спыняцца пастаўкі з Расіі

Будзе вельмі дорага

Будзе вельмі дорага / LookByMedia

Калі Беларусь адмовіцца ад расійскага газу і пяройдзе на еўрапейскі, то сабекошт газу вырасце ў 3,3 раза, сабекошт цеплавой энергіі — у 2,7 раза, а кошт электраэнергіі — на 33–35%. Цеплазабеспячэнне цяпер субсідуецца на 80%, і пры адсутнасці фінансавай дапамогі або тарыфнай рэформы гэтыя субсідыі стануць непад’ёмнымі для беларускай эканомікі. Тады давядзецца павышаць тарыфы на цеплавую энергію ў 10 разоў. Такія лічбы прыводзяцца ў чарговай справаздачы iSANS "Залежнасць Беларусі ад Расіі ў энергетыцы".

Альтэрнатыўныя пастаўкі газу можна арганізаваць праз нямецкую і польскую сеткі з рэверсам па газаправодзе "Ямал—Еўропа". Тэхнічна яго магутнасці дастатковыя, але ўзнікаюць юрыдычныя і маёмасныя праблемы, бо магістральныя газаправоды і падземныя газасховішчы належаць ПАТ "Газпрам" і фактычна кантралююцца Расіяй.

Что будет с энергетикой Беларуси, если прекратятся поставки из России

Нафта

Пераарыентацыя на пастаўкі з іншых краін не так балюча ўдарыць па эканоміцы, як у выпадку з газам. Для ўнутранага спажывання неабходна каля 8 млн тон, з якіх прыкладна 2 млн тон здабываецца ў Беларусі. Аналіз паказвае, што цэны на нафту з Расіі амаль адпавядаюць сусветным — розніца не перавышае 10%, таму пераход на сусветныя цэны прывядзе да росту коштаў на нафтапрадукты прыкладна на 3–7%.

Тэхнічна магчыма арганізаваць пастаўкі нафты з іншых напрамкаў (праз Літву па чыгунцы, праз Украіну па нафтаправодзе Адэса—Броды з рэверсам па "Дружбе", праз польскі порт Гданьск да Плоцка), але кожны варыянт мае лагістычныя і тэхнічныя складанасці.

Что будет с энергетикой Беларуси, если прекратятся поставки из России

Партовая і нафтаправодная інфраструктура можа быць загружана іншымі патрэбамі, што ўскладняе хуткую пераарыентацыю.

Ядзернае паліва

Ядзернае паліва для АЭС у Беларусі цалкам пастаўляецца з Расіі і звязана з кантрактам на будаўніцтва станцыі. Паколькі АЭС пабудавана паводле расійскага праекта, для яе работы пераважна падыходзіць расійскае паліва.

Пераход да іншага вытворцы будзе складаным і запатрабуе часу і тэхнічнай адаптацыі. Важна, што паліва ў рэактар загружаецца раз на год, таму станцыя не спыніцца імгненна і будзе час на падрыхтоўку.

Што чакае Беларусь пры спыненні паставак

Кароткатэрміновы шок. У выпадку раптоўнага спынення паставак з Расіі неабходна будзе тэрмінова арганізоўваць альтэрнатыўныя маршруты. Тэхнічна гэта магчыма, але патрабуе часу і рэсурсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.