Халадзільнікі "Атлант" у Расіі даражэйшыя за Indesit на 41% — BELPOL

Ініцыятыва BELPOL прывяла шэраг лічбаў, якія паказваюць, чаму "Атлант" губляе расійскі рынак

Ініцыятыва BELPOL прывяла шэраг лічбаў, якія паказваюць, чаму "Атлант" губляе расійскі рынак / Wiki

Некаторыя мадэлі халадзільнікаў "Атлант" на расійскім рынку каштуюць на 41% даражэй за Indesit. Гаворка ідзе пра аднакамерную мадэль. Такія дадзеныя прыводзіць ініцыятыва BELPOL, якая вывучыла ўнутраны справаздачны дакумент беларускага прадпрыемства.

Так, халадзільнікі "Атлант" з сістэмай No Frost даражэйшыя за Indesit на 37%, за Beko — на 18%, за Candy — на 29%. Халадзільнікі без гэтай сістэмы таксама даражэйшыя за канкурэнтаў, прадстаўленых на расійскім рынку: прылады Indesit таннейшыя на 23%, Beko — на 17%, "Біруса" — на 31%.

Пры гэтым "Атлант" цалкам страціў украінскі рынак. Калі ў 2021 годзе кампанія прадала там 98 212 адзінак тэхнікі, а ў 2022 годзе паспела рэалізаваць крыху менш за 10 000, то ў наступныя гады продажы знізіліся да нуля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.