Беларускія суды за год вынеслі толькі 36 апраўдальных прысудаў

Беларускі суд

Беларускі суд / Брэстэнерга

Беларускія суды агульнай юрысдыкцыі ў 2025 годзе вынеслі 36 апраўдальных прысудаў, вынікае са статыстыкі, апублікаванай на сайце Вярхоўнага Суда. Гэта азначае, што апраўдальныя прысуды склалі 0,13% ад агульнай колькасці судовых рашэнняў.

Гэта яшчэ менш, чым у мінулым годзе, калі апраўдальных прысудаў было 0,19%.

Пры гэтым скарацілася колькасць людзей, якім прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. З іншых зменаў — суды сталі часцей накіроўваць асуджаных на "хімію".

Усяго за 2025 год асудзілі 28 177 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.