У гандлёвага цэнтра на Магілёўшчыне праз снег абрынуўся дах

Аграгарадок Заеліца

Аграгарадок Заеліца / МНС

Дах гандлёвага цэнтра абрынуўся днём у суботу ў аграгарадку Заеліца, паведамляе МНС Магілёўскай вобласці.

Паводле словаў супрацоўнікаў, інцыдэнт адбыўся да пачатку працоўнага дня, калі людзей у будынку не было. Ніхто не пацярпеў.

"Магчымай прычынай абрынуўшайся канструкцыі лічыцца снеговая нагрузка", — паведамляюць у МНС.

Сама канструкцыя будынку даволі старая, а гэта само па сабе ўзмацняе рызыку абрушэння.

Выратавальнікі просяць своечасова прымаць меры па ачышчэнні дахаў дамоў і іншых пабудоў ад снегу і галалёду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.