Дзяржаўны сакратар ЗША супакоіў Еўропу: Штаты не выйдуць з NATO

Марко Рубіо, дзяржаўны сакратар ЗША

Марко Рубіо, дзяржаўны сакратар ЗША / AFP/Getty Images

Дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіо запэўніў еўрапейскіх лідараў, што ЗША не плануюць выходзіць з NATO.

"Мы не імкнемся да разрыву адносін, а хочам аднавіць даўнюю дружбу і найвялікшую цывілізацыю ў гісторыі чалавецтва", — цытуе BBC заяву, якую Рубіо зрабіў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Ён раскрытыкаваў еўрапейскую іміграцыйную, гандлёвую і кліматычную палітыку, але агульны тон гэтай прамовы адчувальна адрозніваўся ад мінулагодняга выступлення віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнс.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дер Ляйен заявіла, што яе "вельмі супакоілі" заявы Рубіо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.