Іміграцыйныя службы ЗША за два тыдні затрымалі не менш за сем беларусаў

Іміграцыйныя службы ЗША праводзяць затрыманні

Іміграцыйныя службы ЗША праводзяць затрыманні / Christopher Dilts/Bloomberg/Getty Images

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за сем беларусаў. Затрыманні адбыліся ў штатах Мінесота, Фларыда, Ілінойс, Аклахома і Арызона, піша "Позірк" са спасылкай на ініцыятыву Byaction.

Паводле інфармацыі валанцёраў гэтай ініцыятывы, усе затрыманыя прыехалі ў Штаты больш за два гады таму і знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе. Затрымалі іх падчас выпадковых праверак (спыненняў) аўтамабіляў.

Аніводзін з беларусаў не меў крымінальнага мінулага і не чакаў, што яго могуць затрымаць. Аднаго з затрыманых вызвалілі пад заклад, астатнія чакаюць магчымага адпаведнага рашэння.

Летась у верасні паведамлялася, што не менш за дзевяць беларусаў, выкліканых для чарговай "адзнакі" ў іміграцыйную і мытную службу ЗША, былі затрыманыя і змешчаныя ў спецыяльныя цэнтры, у дачыненні да іх праводзілася праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.