У Кіеве пачаў працу Беларускі пункт нязломнасці

Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве

Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве / фота з акаўнту Алены Жаркевіч на Фэйсбуку

У Кіеве пачаў працу Беларускі пункт нязломнасці. Гэта вялікі брызентавы намёт, дзе можна абагрэцца і атрымаць базавую дапамогу падчас адключэння святла і цяпла. Абсталявалі гэты пункт валанцёры з цэнтра "Сустрэча".

"Беларусы, вы крутыя. Сапраўды. Я вельмі добра разумею, што не ўсе могуць прыехаць фізічна. Але я бачу і адчуваю, колькі людзей нас падтрымала — словам, справай, фінансамі і нават проста думкамі. І гэта мае вялікае значэнне", — каментуе прадстаўніца цэнтра Алена Жаркевіч.

Праз расійскія ўдары па энергетыцы больш за 800 тысяч абанентаў у Кіеве застаюцца без святла, шмат у каго адключанае і ацяпленне. А сёння там да -6 градусаў.

У Кіеве пачаў працу Беларускі пункт нязломнасці
Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве / фота з акаўнту Алены Жаркевіч на Фэйсбуку
У Кіеве пачаў працу Беларускі пункт нязломнасці
Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве / фота з акаўнту Алены Жаркевіч на Фэйсбуку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.