Стала вядома, на якіх мовах ішлі перамовы Ціханоўскай і Зяленскага

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Вільні 25 студзеня Святлана Ціханоўская размаўляла па-беларуску, а ён — па-ўкраінску. "Ні слова па-расійску", — расказаў Еўрарадыё пра дэталі сустрэчы дарадца лідаркі дэмсілаў па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

"Ціханоўская прызналася, што часам дзе-нідзе выкарыстоўвае ўкраінскія словы, размаўляючы па-беларуску. Прэзідэнт Украіны адказаў: "Будь ласка! Використовуйте!"

Двухбаковая сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага адбылася ўпершыню. Прэзідэнт Украіны сярод іншага запрасіў лідарку беларускіх дэмсілаў наведаць Кіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.