Якія змены дапушчальныя для Лукашэнкі дзеля замірэння з Еўропай — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Па пытанні Грэнландыі, выглядае на тое, Трамп і ўсе датычныя паразумеліся. Калі прэзідэнт ЗША ў чарговы раз не перагледзіць сваю пазіцыю, то ўсё скончыцца без акупацыі Грэнландыі амерыканскімі вайскоўцамі і нават без увядзення Трампам вялізных пошлін для краін ЕС. Але нечакана ў Белым доме згадалі пра Канаду… А лепш бы ўспомнілі пра Беларусь, бо нешта даўно спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл не наведваў Мінск. Дзе, калі верыць Марыі Калеснікавай, чакаюць, калі Еўропа следам за ЗША пачне наладжваць кантакты з Лукашэнкам. Каб разам “вяртацца да нармальнасці”.
Ці можна казаць, што пытанне Грэнландыі для Трампа закрыта, і чаму ён ізноў узяўся за Канаду? Якія змены дапушчальныя для Лукашэнкі дзеля замірэння з Еўропай і ці патрэбна яму “вяртанне да нармальнасці”, пра якое кажа Калеснікава? Ці чакаць працягу пратэстаў у Іране, і чым можа скончыцца супрацьстаянне рэжыму аятол з Трампам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.