Axios: Амерыканскі чыноўнік сказаў, што сустрэча Зяленскага і Пуціна блізкая

Сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый у Абу-Дабі

Сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый у Абу-Дабі / Ryan Carter/UAE Presidential Court/REUTERS

Трохбаковыя перамовы паміж ЗША, Расіяй і Украінай у Абу-Дабі былі прадуктыўнымі, піша выданне Axios са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША.

Перамовы працягваліся два дні. Паводле амерыканскіх чыноўнікаў, іх аснову заклала сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША ў Давосе ў чацвер, а таксама чатырохгадзінная сустрэча пасланнікаў Дональда Трампа з расійскім прэзідэнтам у Маскве.

"І (Уладзімір) Пуцін, і (Уладзімір) Зяленскі пагадзіліся накіраваць сваіх перамоўшчыкаў. Гэта паказвае, што яны вераць у дасягненне прагрэсу", — цытуе Axios аднаго з амерыканскіх чыноўнікаў.

Падчас двухдзённых перамоваў у Давосе абмяркоўваліся ўсе пытанні — у тым ліку расійскія тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Данбасе і спрэчка вакол Запарожскай АЭС.

"Усё прайшло так добра, як мы і чакалі. Мы задаволеныя тым, дзе зараз знаходзімся", — сказаў амерыканскі чыноўнік.

Афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што сустрэча ў Абу-Дабі стала важным крокам на шляху да наступнага этапу перагавораў.

"Мы вельмі блізкія да сустрэчы Пуціна і Зяленскага", — лічыць адзін з чыноўнікаў.

Магчыма, у пачатку лютага адбудзецца новы раўнд перамоваў у Абу-Дабі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.