Недарэчны міратворац: што атрымае Лукашэнка ад сяброўства ў Радзе міру — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Позірк

Трамп актыўна ўзяўся за фарміраванне складу сваёй “Рады міру”. І накіраваў прапановы далучыцца да сяброўства ў ёй кіраўнікам 60 (на дадзены момант) краін свету. Па наяўнай інфармацыі, статус пастаяннага сябра Рады каштуе 1 мільярд долараў, пробная версія сяброўства на 3 гады — бясплатная. Атрымаў запрашэнне і Лукашэнка. І адным з першым у Еўропе падпісаў згоду на ўдзел. Кажуць, выбраў бясплатны “пробнік”. Што правільна, бо ёсць меркаванне, што Лукашэнка да канца гэтага свайго тэрміну не даседзіць. А значыцца на яго “прэзідэнцкі век” хопіць і трох гадоў бясплатнага сяброўства.

Якія перспектывы адкрывае перад Лукашэнкам сяброўства ў трампаўскай Радзе міру, і ці сапраўды гэта дапаможа яму выйсці з міжнароднай і палітычнай ізаляцыі? Як еўрапейскія лідары рэагуюць на прымус з боку Трампа да ўваходжання іх у Раду міру, і што чакае ААН у будучым? Ці пойдзе Еўропа на перамовы і супрацу з Лукашэнкам, і ці варта разлічваць на адлігу праз такія перамовы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.