Прагматычнасць Лукашэнкі: ці дазволіць яна вярнуць нас у 2019 год — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Еўрасаюз павінен мяняць сваю стратэгію адносна дзеючага ў Беларусі рэжыму, бо з Лукашэнкам трэба размаўляць і дамаўляцца. Найперш каб выходзілі палітвязні на свабоду. Гэты дыялог выведзе з міжнароднай ізаляцыі не толькі Лукашэнку, але і Беларусь, і беларусаў. Гэтыя думкі прагучалі ў першым інтэрв’ю Марыі Калеснікавай. Але насамрэч яны не новыя — ужо колькі месяцаў, калі не гадоў, з такімі ж поглядамі выходзіць да еўрапейскіх палітыкаў шэраг прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл.

Ці сапраўды альтэрнатывы перамовам з рэжымам Лукашэнкі сёння няма, і чаго гэтымі перамовамі рэальна можна дамагчыся? Ці варта чакаць, што Лукашэнка пойдзе на такія перамовы, і ці магчыма вярнуцца ва ўмоўны 2019 год? Што губляе Еўропа, не ідучы на супрацу з Лукашэнкам, і чым прывабнае для яго запрашэнне ў Раду міру? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.