Як кампанія з Беларусі зарабляе ў ЕС і дапамагае вайне супраць Украіны — эфір

buromedia.io

buromedia.io

Здавалася б, што агульнага паміж запраўкамі “Беларуснафта”, мінскай “Галерэяй” і павільёнамі “БелДрук”? А справа ў тым, што за ўсім стаіць кампанія VDS, асноўная спецыялізацыя якой — запраўкі. Штогод фірма можа выпускаць да тысячы станцый пад ключ. Сярод кліентаў VDS нафтавыя кампаніі з ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі і Грузіі. Выручка адной толькі кампаніі з групы за 2024 год перавысіла 40 мільёнаў долараў. Але беларускія расследавальнікі высветлілі: пакуль VDS будуе запраўкі ў Еўропе, яе структуры супрацоўнічаюць з падсанкцыйнымі кампаніямі ў Беларусі і РФ, падтрымліваюць акупацыйны рэжым на Данбасе і спансіруюць “рускі свет”.

Чым з’яўляецца кампанія VDS і хто насамрэч за ёй стаіць? Як у іх атрымліваецца будаваць бізнес у ЕС і адначасова абслугоўваць вайну ва Украіне? Якое дачыненне кампанія мае да “сям’і”  і БПЦ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі ў 13.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.