Дыялог з Лукашэнкам: ці магчымы ён па схеме Калеснікавай — эфір
Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
З рэжымам Лукашэнкі трэба дамаўляцца. Маўляў, ён палітык прагматычны і наўзамен зняцця еўрапейскіх санкцый будзе не толькі вызваляць палітвязняў, але і, не выключана, дазволіць вярнуцца і працаваць у Беларусі незалежным СМІ і НДА. Прынамсі, пра гэта трэба з ім размаўляць. З такой заявай выступіла ў першым сваім інтэрв’ю на волі былая палітзняволеная Марыя Калеснікава. Чым выклікала шмат крытыкі ў свой адрас. Дакладна — адносна такой сваёй пазіцыі.
Ці гатовы краіны Еўрасаюза перагледзець сваю пазіцыю адносна Лукашэнкі, і як на гэтую пазіцыю могуць паўплываць паводзіны Трампа ў дачыненні да самой Еўропы? Чаму Лукашэнка мусіць пайсці на зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, якія дапамагаюць яму ўтрымліваць уладу? Ці рэальна сёння вяртанне ў Беларусь незалежных СМІ і НДА, і што яны там будуць рабіць пры захаванні ўлады ў Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.