Беларусь абагнала Расію па пастаўках гарэлкі ў Кітай

Гарэлка, ілюстрацыйнае фота

Гарэлка, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Беларусь у 2025 годзе ўвайшла ў лік пяці найбуйнейшых экспарцёраў гарэлкі ў Кітай. Пра гэта сведчыць статыстыка Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, піша ТАСС.

Агулам Беларусь экспартавала ў Кітай больш за 1,06 млн літраў гэтага віду алкаголю. Па аб'ёме продажаў нашу краіну абагналі толькі Швецыя (4,18 млн л), Інданезія (1,15 млн л) ды Італія (1,11 млн л). Пятае месца заняла Расія (787 тыс. л).

Кітайскае ведамства не паведамляе, колькі Беларусь зарабіла на экспарце гарэлкі. Аднак вядома, што Расія атрымала 2,2 млн долараў. Зыходзячы з гэтага даход Беларусі можна ацаніць прыкладна ў 3 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.