На маркетплэйсах у Беларусі можна было купіць агнястрэльную зброю

Пісталет, ілюстрацыйнае фота

Пісталет, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Праз маркетплэйсы ў Беларусі прадавалася агнястрэльная траўматычная зброя, заўважыла мінская пракуратура. Цяпер на шасцярых чалавек пачалі крымінальныя справы, а двое аддалі тавар добраахвотна.

Закон забараняе свабодна прадаваць у Беларусі траўматычную агнястрэльную зброю — яе абарачэнне, як і абарачэнне траўматычных патронаў, забароненае. У суседняй з намі Расіі "траўмат" можна купіць праз інтэрнэт і атрымаць праз кур'ера.

У сталічнай пракуратуры адзначылі, што факт продажу агнястрэльнай зброі "прызнаецца адной з крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі". Міліцыі даручылі правесці праверкі. Па іх выніку і пачалі крымінальныя справы. Фігурантам пагражае пакаранне ад штрафу да сямі гадоў калоніі.

Таксама ў пракуратуры паведамілі, што "з незаконнага абарачэння канфіскавана 12 адзінак агнястрэльнай зброі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.