На складзе Wildberries пад Мінскам трэснуў дах

Сартавальны цэх

Сартавальны цэх / Мінск-Навіны

У пасёлку Шчамысліца пад Мінскам трэснуў дах у сартавальным цэнтры маркетплейса Wildberries. У сацсетках з'явіліся відэа з вадой, якая льецца з даху наніз.

У кампаніі заявілі, што арандуюць памяшканне, якое закрануў інцыдэнт. Паведамляецца, што людзей, якія ў той момант былі ўнутры, паспяхова эвакуявалі, яны не пацярпелі. Доступ у будынак часова абмежавалі.

Прычыну аварыі вызначаць спецыялісты.

Напрыканцы мінулага года побач са сталіцай пачалі працаваць яшчэ два сартавальныя цэнтры — у Хацежыне і Прывольным. Іх агульная магутнасць дасягае да 300 тысяч тавараў на суткі.

Прадаўцоў паінфармавалі пра часовыя карэкціроўкі ў лагістыцы. Як сцвярджаюць у WB, цяпер заказы не затрымліваюцца. Партнёрам пры неабходнасці раяць адгружаць прадукцыю ў сартавальныя цэнтры ў Брэсце, Гомелі, Гродне і Оршы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.