Як карупцыя перамагла Лукашэнку, і калі вернуцца цягнікі на Вільню — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

На 124-м месцы (са 182) размясцілі Беларусь складальнікі Індэкса ўспрымання карупцыі. Паводле экспертаў з Transparency International, нашы суседзі па рэйтынгу — заходнеафрыканская дзяржава Тога і ўсходнеафрыканскае Джыбуці. Расія ў гэтым рэйтынгу знаходзіцца побач з Чадам і Гандурасам на 157 месцы, але гэта не той выпадак, калі можна Беларусі асабліва ганарыцца. Дакладней, не Беларусі, а Лукашэнку і яго паплечнікам, якія такую “ўнікальную дзяржаўную мадэль” пабудавалі. З іншага боку, відаць, акурат яна і дапамагае “сям’і” набіваць кішэні. І трымаць беларусаў у падпарадкаванні. Хай сабе гэта і прыводзіць да недахопу працоўных рук

Пра што сведчаць вынікі “карупцыйнага” рэйтынгу ад Transparency International, і куды падзеўся галоўны змагар з карупцыяй краіны, Лукашэнка? Чаму на прадпрыемствах ізноў не хапае працоўных рук, і якім чынам улады збіраюцца вырашаць гэта пытанне? Ці кампенсаваў рэжым 18 мільярдаў долараў, страчаных на вайне ва Украіне ў першыя яе два гады, і ці пражывуць дэмсілы без грантаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.