БТ атрымае права карыстацца музычнымі творамі без згоды аўтараў

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускае тэлебачанне атрымае права карыстацца музычнымі творамі без згоды аўтараў. Адпаведны законапраект прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Паводле праекту закона, гэтае права будзе распаўсюджвацца пры стварэнні і (або) распаўсюдзе рэдакцыямі тэлеСМІ асобных тэлеперадач са складу тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет праграм. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч.

Паводле яго, гэта звязана са спецыфікай тэлевізійнай вытворчасці: вельмі часта патрабуецца аператыўна атрымаць згоду ад праваўладальнікаў ці аўтараў музычных твораў, але гэта не заўсёды магчыма.

Аўтараў, аднак, абяцаюць не пакрыўдзіць. Свабоднае выкарыстанне музыкі без згоды аўтараў ці праваўладальнікаў магчымае пры ўмове абавязковай выплаты справядлівай узнагароды, заявіў дэпутат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.