Гомельскія ідэолагі вылучылі 100 тысяч долараў на два месяцы прапаганды

Скрыншот прапагандысцкай праграмы на канале "Беларусь 4. Гомель"

Скрыншот прапагандысцкай праграмы на канале "Беларусь 4. Гомель" / "Беларусь 4"

На вытворчасць прапагандысцкіх праграм мясцовых радыё і тэлебачання гомельскія ідэолагі выдаткоўваюць з абласнога бюджэту вялізныя сумы. Пра гэта піша выданне "Флагшток" пасля вывучэння тэндараў, абвешчаных Камітэтам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

У тэндары пазначаныя "паслугі па вытворчасці і рэгіянальным вяшчанні (трансляцыі) тэлевізійных і радыёперадач на тэрыторыі Гомельскай вобласці" на працягу двух месяцаў — студзеня і лютага 2026 года. Агульная сума гэтых тэндараў складае 298 тысяч 618 рублёў, ці каля 100 тысяч долараў на першыя два месяцы года.

Нескладана здагадацца, хто выйграе тэндары. Бо ніякіх тэле- і радыёкампаній акрамя дзяржаўных у вобласці не засталося.

Яшчэ амаль 40 тысяч рублёў (каля 13 тысяч долараў) будзе вылучана з абласнога бюджэту на інфармацыйнае і тэхнічнае абслугоўванне інтэрнэт-сайта Гомельскага аблвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.