Вучыцца за мяжу пашлюць толькі тых, хто згодзіцца на падпіску аб вяртанні ў РБ

Студэнты, ілюстрацыйнае фота

Студэнты, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі сваёй пастановай вызначыла крытэры, паводле якіх будуць адбірацца студэнты для навучання за мяжой у рамках міжнародных дагавораў Беларусі з іншымі краінамі.

Вучыцца за мяжой у рамках міжнародных дагавораў могуць адправіць 11-класнікаў. Там яны змогуць навучацца па адукацыйнай праграме бакалаўрыяту. Таксама за мяжу могуць накіраваць і студэнтаў ВНУ — для стажыроўкі.

У спіс крытэраў чыноўнікі Мінадукацыі ўключылі веданне замежнай мовы на ўзроўні, дастатковым для паспяховага праходжання навучання або стажыроўкі. Таксама неабходна мець сярэдні бал не ніжэйшы за 8 і даць пісьмовае абавязанне вярнуцца ў Беларусь па заканчэнні навучання. Ваеннаабавязаным неабходна падаваць дакумент аб вызваленні ад прызыву на час навучання.

Пры адборы будзе ўлічвацца ўдзел і дасягненні навучэнца ў алімпіядах, а таксама балы па профільных прадметах.

Крытэрыі адбору Мінадукацыі не датычаць тых, хто здае іспыты і паступае навучацца самастойна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.