Адзіны ў РБ вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме дзейнічае ў Сянне

Ваенна-патрыятычны клуб у дзіцячым доме ў Сянне

Ваенна-патрыятычны клуб у дзіцячым доме ў Сянне / senno.by

Адзіны ў Беларусі дзіцячы вайскова-патрыятычны клуб (ВПК) створаны ў Віцебскай вобласці.

ВПК "Ніка" дзейнічае на базе Сенненскага дзіцячага дома. Як заўважыў тг-канал "Віцебская Вясна", умовы для ідэалагічнага выхавання ва ўстанове проста ідэальныя: выхаванцаў клубу навучаюць проста на месцы, таму заняткі не прагуляеш. Два разы на тыдзень па паўтары гадзіны хлопцаў вучаць маршыраваць, збіраць і разбіраць зброю, займаюцца з імі фізічнай падрыхтоўкай. Усе гэтыя заняткі праводзяцца паводле адмысловых метадычак МУС на падвышаным узроўні.

У клубе займаюцца 14 хлопцаў. Апрача заняткаў у іх, як паведамляецца, "фармуюць актыўную грамадскую пазіцыю" — запрашаюць на ўнутраныя імпрэзы ў міліцэйскіх структурах. Выхаванцаў клуба бяруць на "патрыятычныя" аўтапрабегі і праводзяць з імі прафарыентацыйныя заняткі, агітуючы паступаць на службу ў міліцыю і ў ведамасныя навучальныя ўстановы.

Адзіны ў РБ вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме дзейнічае ў Сянне
Ваенна-патрыятычны клуб у дзіцячым доме ў Сянне / senno.by
Адзіны ў РБ вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме дзейнічае ў Сянне
Ваенна-патрыятычны клуб у дзіцячым доме ў Сянне / senno.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.