У школах Мінска дзеткам недадавалі рыбу, садавіну, гародніну і іншыя прадукты
Дзяцей 6-10 гадоў у дзевяці школах сталіцы істотна недакормлівалі / slutsk-gorod.by
Маніторынг Камітэта дзяржаўнага кантролю дзевяці сталічных школ выявіў істотнае парушэнне натуральных нормаў харчавання па асноўных групах прадуктаў для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў. У распараджэнні рэдакцыі Еўрарадыё ёсць справаздача, атрыманая ад арганізацыі BELPOL. Маніторынг праводзіўся напрыканцы 2025 года.
Напрыклад, у ДУА "Сярэдняя школа № 15 г. Мінска" натуральныя нормы па рыбе не выкананы на 74,4%, па яйках — на 67%, па садавіне — на 60,6%, па гародніне — на 54,9%, па сыры — на 61,3%, па соках — на 50%, па малаку і кісламалочных прадуктах — на 38,5%, па сметанковым масле — на 27,9%, па алеі — на 23,3%, па мясе — на 19,2%.
У ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска" натуральныя нормы па рыбе не выкананы на 73,6%, па яйках — на 68%, па сыры — на 64%, па гародніне — на 54,9%, па садавіне — на 52,4%, па соках — на 50%, па кісламалочных прадуктах і малаку — на 38,5%, па алеі — на 25%, па сметанковым масле — на 17,9%, па мясе — на 16%.
У ДУА "Гімназія № 20 г. Мінска" натуральныя нормы па садавіне не выкананы на 56,3%, па гародніне — на 35,7%, па мясе — на 35%, па рыбе — на 48,8%, па сыры — на 34%, па яйках — на 13,7%.