Бабруйскіх школьнікаў кармілі гнілымі памідорамі і пратэрмінаванымі крупамі
Памідоры са школьнай сталоўкі Бабруйска / пракуратура Бабруйска
Маштабную праверку харчавання ў навучальных установах Магілёўскай вобласці правялі спецыялісты пракуратуры вобласці разам з прадстаўнікамі санітарна-эпідэміялагічных службаў. Асноўную ўвагу надалі харчаванню школьнікаў.
Падчас праверкі праводзілася апытанне саміх школьнікаў.
У пракуратуры заяўляюць, што ў цэлым дзіцячае харчаванне адпавядае вызначаным нормам, але ў шэрагу школ выявілі асобныя недахопы. Сярод найбольш частых парушэнняў — неадпаведнасць фактычнага меню прыкладным двухтыднёвым рацыёнам па аб'ёме порцый і разнастайнасці страў.
Пры гэтым у адной са школаў праверка выявіла пярловыя крупы са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама гародніну з прыкметамі псавання і паўторнай замарозкі. На фота Бабруйскай пракуратуры паказалі гнілыя памідоры са школьнай сталоўкі.
Няякасную прадукцыю ўтылізавалі па патрабаванні пракуратуры.