Дачка актывіста Усера абвергла хлусню беларускіх прапагандыстаў
"Ніякіх пабояў не было. Мой бацька не паміраў у выніку гвалту" / facebook.com/marina.avitan
Дачка актывіста Уладзіміра Усера на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвергла хлусню, якую распаўсюджваюць пра яго беларускія прапагандысты. Днямі яны апублікавалі інтэрв'ю з актывістам Анатолем Вайцяхоўскім, які жыў з Усерам у адной кватэры, а пасля яго смерці цішком з'ехаў з Польшчы ў Беларусь. Ён сцвярджае, што польскія спецслужбы збілі Усера пры затрыманні, і менавіта гэта прывяло да яго смерці.
"Прычына смерці афіцыйна ўстаноўленая і зафіксавана дакументальна: цяжкая форма хранічнага цукровага дыябету, інсулінавая кома, а таксама сур'ёзныя сардэчна-сасудзістыя захворванні, якія мелі ў тым ліку генетычную прыроду. Увесь працэс яго затрымання знаходзіўся пад кантролем хуткай дапамогі.
Усе заявы і версіі, якія распаўсюджвае Анатоль Вайцяхоўскі, з'яўляюцца свядомай хлуснёй і маніпуляцыяй. Іх мэта відавочная — дыскрэдытаваць дзяржаву, якая прыняла майго бацьку і прадаставіла яму палітычную абарону", — сцвярджае Марына Авітан.