У баях за Украіну загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў
Аляксей Лазараў / x.com/oleo_lio
Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў. Малады актывіст і палітык, удзельнік парламенцкіх выбараў 2019 года ў складзе Моладзевага блока, ён далучыўся да абаронцаў Украіны ў першыя дні поўнамаштабнага расійскага ўварвання.
Ужо падчас вайны Лазараў пабраўся шлюбам з добраахвотніцай Веранікай Яновіч. А на пачатку 2025 года вярнуўся ў шэрагі Узброеных сілаў Украіны.
Аляксей Лазараў загінуў пад абстрэлам 20 студзеня 2026-га.
Ён быў кармільцам сям'і, якой цяпер патрэбная падтрымка. Вы можаце паўдзельніцаць, перавёўшы грошы на Revolut: https://revolut.me/maksimadelberg. Ці праз BLIK, калі вы знаходзіцеся ў Польшчы: +48518074897.
Загінуў мой свет, даражэнькі муж Аляксей Лазараў.
— Вераніка Яновіч (@oleo_lio) January 21, 2026
У пачатку 2025 году ён павярнуўся на службу ў ЗСУ і годна абараняў неба. Ён ёсць і быў выдатным сынам беларускай зямлі. Я захаплялася і захапляюся яго прагненням да лепшага міру, у якім мы так хацелі стварыць вялікую сям’ю. pic.twitter.com/lAdWQ1ONxh