Пра інфляцыю, пенсіі, курс долара і прагматычнасць Лукашэнкі — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Прагноз інфляцыі на 2026 год — 7%. І цалкам верагодна, што гэтым разам прагнозныя паказчыкі будуць выкананы. Калі не здарыцца нечага нечаканага. А здарыцца яно можа вельмі проста, гледзячы па тым, колькі сюрпрызаў ужо паспеў нам прынесці год, які пачаўся тры тыдні таму. Да прыкладу, праблемы могуць узнікнуць у Расіі. Рэцэсія, скажам, здарыцца. І што чакае Беларусь, якая дзякуючы фінансаваму генію Лукашэнкі сёння цалкам ад Расіі залежная, — пытанне рытарычнае.
Наколькі небяспечная для дабрабыту шараговага беларуса інфляцыя ў 7%, і ці рэальна выканаць гэты прагноз? Ці варта чакаць рэцэсіі ў Расіі, і як гэта паўплывае на беларускую эканоміку? Чаго чакаць ад новага міністра працы, і што губляе Еўропа, не ідучы на супрацу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.