Пра Беларусь у Давосе, стратдыялог дэмсіл з ЗША і пра палітвязняў — эфір
Улад Кобец / Еўрарадыё
У швейцарскім Давосе распачынае працу Сусветны эканамічны форум. На яго ў чарговы раз запрошана і Святлана Ціханоўская. Традыцыйна яна абазначыла мэту свайго візіту словамі пра неабходнасць нагадваць пра Беларусь: “каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму”. Вось толькі ў праграме Форуму беларуская тэма і Беларусь не ўзгадваецца нават блізка. І выступленне Ціханоўскай будзе ў межах дыскусіі пра выклікі эканоміцы Расіі.
Ці азначае адсутнасць тэмы Беларусі ў праграме Форуму ў Давосе, што беларускае пытанне еўрапейскіх палітыкаў не асабліва хвалюе, і ці здольная Ціханоўская сваім выступленнем гэта стаўленне змяніць? Ці працягваюцца кантакты паміж дэмсіламі і Вашынгтонам, на якім узроўні, і пры чым тут Сяргей Ціханоўскі? Як пераезд Офіса Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву паўплывае на адносіны з Літвой, і ці гатова дыяспара на прыкладзе працы ЦБС прыняць вялікую колькасць дэпартаваных з краіны палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец у 15:00.