Здадуць, як Мадуру: як падзеі ў Венесуэле і Іране выглядаюць з Мінска — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Позірк

Падзеі ў Іране чамусьці не вывелі на вуліцы амерыканскіх і еўрапейскіх гарадоў шматлікіх змагароў за свабоду — тыя, хто непахісна стаяў за свабодную Палесціну, чамусьці засталіся дома і не сталі выходзіць за свабодны Іран. І нават Трамп, які пагражаў рэжыму аятол пакараннем за пераход “чырвоных ліній”, нечакана змяніў рыторыку. Па пытанні Украіны ў тым ліку. А Лукашэнка ў гэты час “тасуе” чыноўнікаў, падае сігналы Трампу і разлічвае, што ягоныя людзі ў пагонах яго не здадуць, як Мадуру.

Чаму пратэсты ў Іране не атрымалі такой жа падтрымкі ў свеце, як замаганне за “свабодную Палесціну”? Ці сапраўды Лукашэнка валодае “Арэшнікам”, і як гэта мяняе стаўленне да яго ў свеце? Ці варта чакаць у 2026 годзе змяншэння рэпрэсій у Беларусі, і як вырашыцца лёс Грэнландыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.