Ці купіцца Трамп на прапанову выцягнуць Лукашэнку з кішэні Пуціна — эфір
Рыгор Астапеня / Еўрарадыё
Размяшчэнне Беларусі азначае, што яна адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі. Наша краіна можа альбо служыць платформай для расійскіх пагроз у адрас Украіны і краін NATO ва Усходняй Еўропе, альбо выступаць у якасці "буфера", які дапамагае знізіць напружанасць у рэгіёне. Але дзеянні Лукашэнкі паказваюць, што ў Захаду няма іншага выбару, акрамя як разглядаць Беларусь у якасці патэнцыйнага "расійскага плацдарма" для нанясення ўдараў па NATO. Аднак жа гэта сітуацыя не падабаецца не толькі суседзям Беларусі, але і самому Лукашэнку…
Як Беларусь успрымаецца сёння ў свеце, і чаму гэта не падабаецца не толькі нашым суседзям і большасці беларусаў, але і Лукашэнку? Ці магчымае яшчэ “Ператварэнне Беларусі з расійскага актыву ў буферную дзяржаву для еўрапейскай бяспекі” і што для гэтага неабходна зрабіць? Якую ролю ў змене пазіцыянавання Беларусі іграе Трамп, перамовы Мінска з Вашынгтонам і Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня ў 16:00.