ЗША прыпыняюць афармленне віз для грамадзян 75 краін — Fox News

ЗША, ілюстрацыйнае фота

ЗША, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Злучаныя Штаты прыпыняюць афармленне ўсіх тыпаў віз для грамадзян 75 краін, уключаючы Расію і Іран.

Гэтая мера ўводзіцца з 21 студзеня і будзе дзейнічаць нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляе выданне Fox News, якое азнаёмілася з унутраным мемарандумам Дзярждэпартамента ЗША.

Адзначаецца, што консульскім супрацоўнікам загадалі адмаўляць у выдачы віз на падставе дзеючага заканадаўства, пакуль ведамства праводзіць перагляд працэдур праверкі і адбору заяўнікаў. Асноўнай мэтай такой забароны называюць больш жорсткі кантроль над тымі, каго ўлады лічаць патэнцыйнай нагрузкай для сацыяльнай сістэмы ЗША.

Сярод краін, якія трапілі пад абмежаванні, Fox News называе Самалі, Расію, Афганістан, Бразілію, Іран, Ірак, Егіпет, Нігерыю, Тайланд, Емен. Ці ёсць сярод іх Беларусь — пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.