Рашэнні па легалізацыі ў Польшчы экс-палітвязняў прымуць за некалькі месяцаў

Павел Латушка, Томаш Цытрыновіч, Міхаіл Кірылюк і Вольга Дабравольская

Павел Латушка, Томаш Цытрыновіч, Міхаіл Кірылюк і Вольга Дабравольская / прэс-служба АПК

Польшча прыкладзе ўсе намаганні, каб як найхутчэй прыняць рашэнні па легалізацыі высланых беларускіх экс-палітвязняў у рамках дзейнага заканадаўства. Чакаецца, што рашэнні будуць прымацца цягам бліжэйшых месяцаў.

Пытанні, звязаныя з легалізацыяй вызваленых 13 снежня палітвязняў, абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам. Як паведамляе прэс-служба АПК, у сустрэчы прынялі ўдзел таксама юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Томаш Цытрыновіч паведаміў, што ва Упраўленні па справах замежнікаў распачатая працэдура легалізацыі ў дачыненні да 79 вызваленых беларусаў. А ў дачыненні да чатырох чалавек такая працэдура будзе распачатая найбліжэйшым часам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.