Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён з Лукашэнкам, і на якіх умовах — эфір

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Сесці за “круглы стол” і распачаць нацыянальны дыялог дзеля прымірэння прапанаваў лукашэнкаўскаму рэжыму Аб’яднаны пераходны кабінет. У эфіры Еўрарадыё прадстаўнік АПК па транзіце ўлады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка тлумачыў, што іншага выйсця ў нас няма і мы мусім на такі крок пайсці дзеля захавання незалежнасці Беларусі і еднасці нацыі. Аднак ці здольны рэжым да нейкіх перамоў, калі размова не пра капітуляцыю апанентаў?..

Ці былі раней рэальныя спробы распачаць нацыянальны дыялог і ці здольны Лукашэнка дамаўляцца? Якія пагрозы для Беларусі сёння найбольш актуальныя, і ці здольны абараніць беларускі суверэнітэт Будапешцкі мемарандум? Якую карысць дае парламенцкая супраца і якія перспектывы для дэмсіл адкрывае 2026 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.