У сераду ў Беларусі захаваецца галалёдзіца, уначы будзе да -23 градусаў

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 14 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі прагназуецца невялікі снег, удзень па крайнім захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-17 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе -18...-23 градусы. Удзень прагназуецца 10-16 градусаў марозу, у крайніх заходніх раёнах будзе 7-9 градусаў са знакам "мінус".

У чацвер, 15 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдзе снег, удзень — з мокрым снегам, уначы па Брэсцкай вобласці месцамі чакаецца моцны снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы месцамі прагназуецца слабая завіруха, удзень па захадзе — слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, уначы месцамі — парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад -8 па паўднёвым захадзе да -24 градусаў па ўсходзе, пры праясненнях чакаецца да 30 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -2 па паўднёвым захадзе да -18 градусаў па ўсходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.