Права сілы: у чым падабенства і адрозненне пратэстаў у Беларусі і Іране — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Як паказвае жыццё, міжнароднае права любяць усе палітычныя рэжымы — і дэмакратычныя, і дыктатуры. З адным адрозненнем: дэмакратычныя рэжымы міжнароднае права паважаюць і яго прытрымліваюцца, дыктатуры тое права не паважаюць і парушаюць, але хочуць, каб у дачыненні да іх усе астатнія дзейнічалі ў адпаведнасці з нормамі міжднароднага права. Так было да 2026 года. Трамп правілы гульні памяняў. Пачаўшы з дыктатара Венесуэлы Мадура. А цяпер пагражае рэжыму Ірана.

У які бок ідуць іранскія пратэсты і чым яны адрозніваюцца ад беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці можна назваць пратэсты мірнымі, калі падпальваюць машыны ды забіваюць сілавікоў? Што Трамп можа зрабіць з аятоламі, і што да ўсяго гэтага беларусам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.