Трамп увёў пошліну ў 25% для краін, якія вядуць бізнес з Іранам

Дональд Трамп

Дональд Трамп / PBS

Злучаныя Штаты ўводзяць спецыяльны тарыф у 25% на гандлёва-эканамічныя аперацыі для краін, якія вядуць бізнес з Іранам. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім блогу ў сацыяльнай сетцы truthsocial.com.

"З гэтага моманту любая краіна, якая вядзе бізнес з Ісламскай Рэспублікай Іран, будзе абкладацца тарыфам у памеры 25% на любыя і ўсе гандлёва-эканамічныя аперацыі, якія ажыццяўляюцца са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Гэты ўказ з'яўляецца канчатковым і абавязковым да выканання. Дзякую за ўвагу да гэтага пытання!" — напісаў Трамп.

Беларусь уваходзіць у лік краін, якія супрацоўнічаюць з Іранам у эканамічнай сферы. 8 снежня 2025 года Мінск і Тэгеран узгаднілі план далейшай супрацы на 2026 год па перспектыўных напрамках.

Тым часам нядаўна ЗША знялі санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў. Цяпер гэтая прадукцыя можа трапіць пад новую пошліну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.