У музеі ў Гродне захоўваецца каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў!

Старажытны каляндар з Гродна

Старажытны каляндар з Гродна / sb.by

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўленыя 24 старадрукі, якія выйшлі да 1800 года.

У XVIII стагоддзі Гродна быў друкавальным цэнтрам. Тут працавала каралеўская друкарня, з цэхаў якой выходзілі ў тым ліку і календары.

Самы стары ў калекцыі — Кракаўскі каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў.

Раней папяровыя календары выглядалі не так, як сёння. На аркушы дадавалася цікавая інфармацыя, і звесткі, што дазвалялі рабіць астралагічныя прагнозы.

Календары ўпрыгжваліся фігурамі багоў, якія атаясамліваліся з Сонцам і планетамі. Часам яны змяшчалі і рухомыя часткі з назвамі рэлігійных святаў на кожны месяц і знакамі Задыяку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.