У "Белнафтахіме" сказалі, ці знікне на запраўках 92-і бензін
Запраўка, ілюстрацыйнае фота / sb.by
У інтэрнэце з'явіліся чуткі, што з беларускіх АЗС можа знікнуць бензін АІ-92.
У канцэрне "Белнафтахім" прызнаюць наяўнасць такіх перадумоваў, "як і прадыктаваных патрэбамі часу і развіццём тэхналогій тэндэнцый".
Паводле статыстыкі канцэрна, попыт на 92-і бензін сапраўды знізіўся. Усё большая колькасць кіроўцаў абірае АІ-95.
"Вядома, жыццё не стаіць на месцы. Сёння аўтамабілі ў беларускім аўтапарку — як грамадзян, так і юрыдычных асоб — дастаткова сучасныя і адпавядаюць тэндэнцыям на сусветным рынку. Па сутнасці, з гэтым звязаны і пэўны ўхіл у паліўным спажыванні аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання, якія высокафарсаваны, турбіраваны", — тлумачыць сітуацыю старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ілля Ікан у каментары БЕЛТА.
Паводле яго, калі раней у закупках пераважаў 92-і бензін, дык цяпер ужо 95-ы — прычым як у рэгіёнах, так і па краіне ў цэлым. У Мінску і Мінскай вобласці попыт на 95-ы бензін складае 70-80% ад агульнага аб'ёму, кажа кіраўнік канцэрна: "Мы не можам не рэагаваць — нам важнае меркаванне кліента, яго запыты і патрэбы".
Тым не менш АІ-92 бліжэйшым часам на запраўках застанецца як мінімум да 2030 года, заяўляе Ілля Ікан.