БЧ растлумачыла, чаму зняла з маршрутаў польскія электрацягнікі

Польскі цягнік PESA

Польскі цягнік PESA / Office Life

Беларуская чыгунка растлумачыла, чаму зняла з маршрутаў камфартабельныя цягнікі польскай кампаніі PESA і замяніла іх на звычайныя саставы з лакаматывам.

Пра замену цягнікоў на маршрутах Мінск — Віцебск і Мінск — Магілёў паведамлялася на пачатку тыдня.

Як заявіла прэс-служба БЧ, польскія дызель-цягнікі не змаглі працаваць у моцныя маразы, якія былі ў Беларусі ў лютым. Перад кожным рэйсам цягнікі праходзяць абавязковы тэхнічны агляд, аднак не ўся тэхніка прыстасаваная да вельмі нізкіх тэмператур. Таму ў БЧ вырашылі часткова зняць з некаторых папулярных маршрутаў рухомы састаў, выраблены ў краінах Еўрасаюза. У БЧ дадалі, што пасля рамонту гэтыя дызель-цягнікі вернуцца на ранейшыя маршруты.

Цяжка сказаць, наколькі праўдзівае гэтае тлумачэнне. У суседніх з Беларуссю краінах пры тых самых маразах аналагічныя цягнікі працягваюць выкарыстоўваць. Некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што прычына — у немагчымасці рамонту зношаных цягнікоў, бо гэтаму перашкаджаюць міжнародныя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.