Колькі грошай у кішэню “сям’і” прыносіць “талент” Ганны Лукашэнка — эфір
Ксенія Вязнікоўцава
Жонка Дзмітрыя Лукашэнкі Ганна знаёмая беларусам як паэтка, аўтарка тэкстаў да песень пад псеўданімам Ганна Сялук. Папраўдзе, знаёмства беларусаў з творчасцю Ганны вымушанае, бо за яе графаманскімі тэкстамі стаіць чарга з “зорак” беларускай эстрады. І гэта не дзіўна, бо Ганна не толькі аўтарка тэкстаў да песень, але і заснавальніца “Музычнай медыякампаніі”. Адпаведна, адкрывае магчымасць выхаду на сцэну для выканаўцаў. А для “сям’і” Лукашэнкі жонка Дзмітрыя — аўтарка ідэальнай схемы па перамяшчэнні грошай з дзяржаўнага бюджэту ў кішэню гэтай самай сям’і.
Ці законна Ганна Лукашэнка атрымлівае бюджэтныя грошы на свае праекты, і ці можна казаць пра іх як пра “схемы па выкачванні грошай”? Чаму “Музыкальную медыякампанію” расследавальнікі лічаць манаполіяй, і ці законна гэта? Ці магчыма ў Беларусі зарабіць на музыцы, і пра якія сумы ідзе размова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава ў 13.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.