Як перамагчы “непераможны Дублін” і адкрыць рахунак у банку— эфір
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
29 студзеня яшчэ адзін суд па “Дубліне” скончыўся перамогай для беларускага палітвязня Алеся Папковіча — яму дазволілі застацца ў Польшчы, хоць ён і быў эвакуяваны з Беларусі па літоўскай візе. Але не толькі Дублінскі рэгламент з’яўляецца пагрозай для асобных беларусаў. Часам і Інтэрпал можа папсаваць нервы апанентам Лукашэнкі. А ёсць яшчэ пытанні з банкаўскімі рахункамі, падарожнымі дакументамі і гэтак далей.
Чым адметная справа Алеся Папковіча і чаму гэтая перамога такая важная? Ці можна спадзявацца, што польскія (і не толькі) суды будуць інакш разглядаць справы па Дублінскім рэгламенце, і што, апроч некалькіх выйграных спраў у судах, для гэтага трэба? Што рабіць, калі трапіў у базу вышуку Інтэрпала, і якія праблемы з дапамогай палітвязням застаюцца па сёння не вырашанымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай у 15:00. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні.