Ці стане Берлін новым “цэнтрам сілы” для беларускіх дэмсіл — эфір
Аліна Харысава / Еўрарадыё
Ці пачуе Еўропа (а найперш Германія), што ёй спрабуе данесці Марыя Калеснікава праз еўрапейскія СМІ наконт неабходнасці размаўляць і дамаўляцца з Лукашэнкам і пра “вяртанне да нармальнасці”, як гэта ўжо пачулі лукашэнкаўскія прапагандысты. І адрэагавалі. Але неяк неадэкватна: захейцілі Марыю, як кажуць яе абаронцы і прыхільнікі. Амаль як Зяленскага пасля яго выступаў у Давосе і Вільні ды сустрэчы з Ціханоўскай.
Як у Германіі рэагуюць на заклікі дамаўляцца з Лукашэнкам і якую пазіцыю займае Альтэрнатыва для Германіі ў гэтым пытанні? Як на беларусах, што шукаюць у Германіі прытулку, могуць адбіцца заклікі Калеснікавай “вярнуцца да нармальнасці”, і ў які бок змяняецца еўрапейскае міграцыйнае заканадаўства? Ці паедуць актывісты з Варшавы ды Вільні ў Берлін, каб далучыцца да новага цэнтра сілы, і дзе прапаганда знаходзіць матэрыялы са станоўчай ацэнкай дзеянняў Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.