Вызваляць вязняў любымі сродкамі: ці пойдзе на гэта Еўропа, і калі — эфір
Алана Гебрэмарыям
У 2026 годзе мы чакаем працягу працэсу, які пачаўся ў годзе мінулым як вынік перамоў Вашынгтона з Мінскам, — вызвалення палітвязняў. Хай сабе і з дэпартацыяй: не ўсе могуць абняць сваіх родных і блізкіх, аднак яны, прынамсі, больш не ў лукашэнкаўскіх катавальнях за кратамі. Але, размаўляючы пра “вяртанне да нармальнасці”, немагчыма забыць пра рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў Беларусі, пра адсутнасць законнасці.
Чым дэмсілы могуць дапамагчы (ці перашкодзіць) перамоўшчыкам з Вашынгтона ў працэсе вызвалення палітвязняў, і як схіліць да саўдзелу ў гэтым працэсе Еўропу? Што з сябе можа ўяўляць “вяртанне да нармальнасці”, і чаму заявы Калеснікавай і Бабарыкі выклікаюць настолькі негатыўную рэакцыю? Як стварэнне “берлінскага цэнтра сілы” паўплывае на дэмакратычны рух за мяжой, і чаго чакаць ад сёлетніх выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), менеджарка ініцыятывы politzek.me Алана Гебрэмарыям у 15:00.