Дзе і як глядзець Belarus Tomorrow

Belarus Tomorrow
Стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow працуе ўжо амаль год. Яна аб'ядноўвае незалежных беларускіх вытворцаў відэа, і да яе ўжо далучыліся шматлікія беларускія медыяпраекты.
Belarus Tomorrow — альтэрнатыва дзяржаўнаму тэлебачанню, якое цалкам складаецца з прапаганды. Глядзець стрымінгавы канал можна наўпрост у тэлевізары, калі ў вас ёсць спадарожнік. Вось як трэба наладзіць спадарожнікавую талерку:
Satellite: Hotbird 13G at 13.0E
Transponder: tp 122
Frequency: 10949 MHz
Polarization: Vertical
Symbol rate: 27500 Ksym/s
FEC: 2/3
Modulation: DVB-S2/8PSK
Пакуль глядзець Belarus Tomorrow можна толькі праз спадарожнік, але мы ўжо працуем над стварэннем аплікацыі для смарт-ТВ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.