Памёр вядучы праектаў “Жыццё-маліна” і “Загляне сонца” Мікіта Мелказёраў
Яму было 37 гадоў / Еўрарадыё
Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў. Пра гэта паведамілі жонка Мікіты Ліна Цапава і журналіст Аляксандр Івулін. Паводле іх, Мікіты не стала ноччу 21 снежня.
Мікіта Мелказёраў — вядучы праектаў “Жыццё-маліна” і “Загняне сонца”. Яму было 37 гадоў.
Адкрыты збор для родных Мікіты. Падтрымаць можна па спасылцы тут.
Рэдакцыя Еўрарадыё шчыра спачувае родным і блізкім Мікіты.
Мікіта Мелказёраў выдаткоўваў шмат часу і высілкаў на тое, каб папулярызаваць беларушчыну.
Тут можна паглядзець, як ён шукаў нацыянальную ідэю.