Ад акіяна да акіяна з каляднай Казой і беларускай батлейкай — эфір

Надзея Нортан, Сяржук Доўгушаў і Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч

Надзея Нортан, Сяржук Доўгушаў і Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч / Еўрарадыё

Калі ўжо адзначаць беларускія народныя святы, то так, каб у іх быў свой, адметны, беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі? Менавіта таму беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сержука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Вандроўка якіх па ЗША доўжылася больш як месяц і расцягнулася ад спякотнага Сан-Дыега ля мяжы з Мексікай да заснежанага Мінеапаліса бліжэй да мяжы з Канадай.

Чым адметны для Доўгушава і Маляваныча гэты, ужо не першы, тур у ЗША, і якія цікавосткі яны падрыхтавалі? Як арганізоўвалася паездка і з якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца арганізатарам? Ці захоўваецца цікавасць да беларускай тэматыкі ў беларусаў ЗША, і як гэтую цікавасць надалей падтрымліваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік “Дома творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў і акцёр ды вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.