Ілля Чарапко-Самахвалаў пакінуў гурт "Пятля прыхільнасці"

Ілля Чарапко-Самахвалаў

Ілля Чарапко-Самахвалаў

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае гурт "Пятля Прыхільнасці". Музыка кажа, што "хоча рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень".

"Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час", — напісаў у сацсетках артыст.

Гурт "Пятля Прыхільнасці" ("Петля Пристрастия") быў створаны ў 2004 годзе. У іх выйшла сем студыйных альбомаў.

Акрамя "Пятлі Прыхільнасці" Ілля Чарапко-Самахвалаў удзельнічае як вакаліст у праектах "Касіяпея" і POLYN.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.