Вайцюшкевіч запісаў "Калядны вальс" на словы Някляева

Калядная ялінка

Калядная ялінка / pixabay

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч запісаў "Калядны вальс" на словы беларускага паэта Уладзіміра Някляева. Ён апублікаваў прыгожы кліп у тэхніцы sand art:

"Гадоў няспынны карагод
За кругам круг імкліва,
Сто год нам жыць, і дзвесце год,
Каб толькі жыць шчасліва.

Хай наша доля любіць нас
І, як дзяцей, цалуе,
І кружыць нас калядны вальс,
І з намі Бог танцуе".

25 снежня католікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў — Божае Нараджэнне. У храмах і ў малітоўных дамах прайшлі святочныя набажэнствы.

Слухайце і глядзіце тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.